26 красавiка 2024, Пятніца, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскія мытнікі затрымалі партыю беларускіх цыгарэт на мільён еўраў

17
Літоўскія мытнікі затрымалі партыю беларускіх цыгарэт на мільён еўраў

Цыгарэты былі схаваныя ў драўняных плітах.

У мінулую нядзелю, 28 лістапада, літоўскія мытнікі ў пункце пропуску «Райгардас» («Прывалка») затрымалі буйную партыю беларускіх кантрабандных цыгарэт, якія былі схаваны ў драўняных плітах.

Як паведамляе літоўская мытня, беларуска-літоўскую мяжу ў пункце пропуску «Райгардас» фура Scania перасякала раніцай 28 лістапада. Кіроўца - грамадзянін Беларусі - заявіў, што ён вязе 22 тоны дошак транзітам у Польшчу.

Мытнікі наважылі больш старанна праверыць фуру, бо драўніна часцей за ўсё выкарыстоўваецца ў якасці хованкі для кантрабанды.

Высветлілася, што дошкі, якія перавозяцца, — бутафорыя. Унутры іх былі выразаны пустэчы, у якіх знаходзіліся кантрабандныя цыгарэты. Усяго 550 каробак. Іх кошт з абавязковымі падаткамі складае 987 000 еўраў.

Акрамя цыгарэт у пустэчы была выкладзеная цэгла, каб замаскіраваць неадпаведнасць у вазе паміж рэальным і заяўленым грузам.

У Ковенскім аддзяленні Мытнай крымінальнай службы Літвы паводле факта кантрабанды распачатая дасудовае расследаванне. Кіроўца затрыманы на два дні і найбліжэйшым часам будзе ўзяты пад варту.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках