26 красавiка 2024, Пятніца, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне асудзілі баевіка ІД за злачынствы, учыненыя ім у Іраку

2
У Нямеччыне асудзілі баевіка ІД за злачынствы, учыненыя ім у Іраку

Яго прызналі вінаватым у генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасці.

Вышэйшы зямельны суд у Франкфурце-на-Майне ў аўторак, 30 лістапада, прыгаварыў да пажыццёвага зняволення Таху А.-Ж. 29-гадовага выхадца з Ірака, які далучыўся да тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» (ІД), абвінавацілі ў гібелі езідскай дзяўчынкі, якая памерла ад смагі ў Іраку. Суддзі прызналі мужчыну ў тым ліку вінаватым у генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасці, якія прывялі да смерці, паведамляе «Нямецкая хваля».

У 2015 годзе падчас моцнай спякоты Таха А.-Ж. пасадзіў заняволеную пяцігадовую дзяўчынку на ланцуг і пакінуў яе пад пякучым сонцам. У выніку дзіця памерла ад спякоты. Раней ён неаднаразова прыніжаў і здзекаваўся з дзяўчынкі і яе маці, якой таксама даводзілася жыць у якасці рабыні ў доме абвінавачанага, гаварылася ў абвінаваўчым заключэнні Федэральнай пракуратуры.

Былая жонка абвінавачанага прыгавораная да 10 гадоў

Абвінавачаны Таха А.-Ж. дзейнічаў разам са сваёй былой жонкай, немкай па паходжанні Джэніфер В., якая ў канцы кастрычніка была прыгавораная вышэйшым зямельным судом у Мюнхене да дзесяці гадоў пазбаўлення волі за яе ўдзел у забойстве дзіцяці. Аднак гэты вердыкт яшчэ не канчатковы.

Загінулая дзяўчынка, як і яе маці, належала да рэлігійнай меншасці езідаў, якіх ІД знішчала падчас свайго кіравання ў Іраку. Маці ўдалося выжыць. У судовым працэсе супраць Тахі А.-Ж. яна выступала ў якасці пазоўніцы. Суд прызначыў жанчыне грашовую кампенсацыю за перажытыя боль і пакуты ў суме 50 000 еўраў. Вырак у асноўным адпавядаў абвінаваўчаму заключэнню. Абарона хадайніцтва не падавала.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках