26 красавiка 2024, Пятніца, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Крым абрынуўся магутны ўраган

3
На Крым абрынуўся магутны ўраган

Ёсць пацярпелыя.

У акупаваным Крыме моцны вецер стаў прычынай падзення дрэў і абрыву правадоў. У выніку пацярпелі шэсць жыхароў паўвыспы, піша korrespondent.net.

"Цяпер паступіла інфармацыя аб шасці пацярпелых: чацвёра ў Ялце, адзін у Алушце, адзін у Сімферопальскім раёне", - інфармуе выданне.

Па ўсёй паўвыспе 56 тысяч чалавек засталіся без святла.

Са звестак "кіраўніка адміністрацыі" Ялты Яніны Паўленкі, у горадзе трое людзей - 16-гадовы хлопчык і 67-гадовыя мужчына і жанчына - траўмаваны ў выніку падзення дрэў. Яны шпіталізаваныя. Яшчэ на аднаго мужчыну, 33 гады, упала сарваная ветрам антэна.

Акрамя таго, на ўзбярэжжы Чорнага мора праз шторм пацярпелі дзесяць аўтамабіляў, чатыры судны сарваліся з якара, адно - затанула.

Так званыя "ўлады" анэксаванай паўвыспы рэкамендавалі працадаўцам арганізаваць дыстанцыйны рэжым працы, а бацькам - не весці дзяцей у школы і дзіцячыя садкі.

Нагадаем, у Крыме абвешчана штармавое папярэджанне з-за ліўняў і ветру. Сіноптыкі папярэджвалі аб ветры хуткасцю да 20-25 м/с, у гарах - да 35 м/с, што па шкале Бафорта ўважаецца за ўраган.

Праз шторм у раёне Керчанскай затокі затрымаліся амаль 200 суднаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках