19 студзеня 2022, Серада, 5:31
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Не нясе небяспекі»: у Польшчы ацанілі беларускае войска

18
«Не нясе небяспекі»: у Польшчы ацанілі беларускае войска

Тым не менш, польская старана ставіцца да падзей за ўсходняй мяжой дастаткова сур'ёзна.

Польскія экспэрты абмеркавалі вайсковую інтэграцыю Менска і Масквы, абвяшчэнне аб будаўніцтве вялікай базы на захадзе Беларусі, беларускае войска.

Вайсковая дактрына "саюзнай дзяржавы" не выдаецца, але вядома, што адбываецца як вайсковая, так і эканамічная інтэграцыя дзвюх дзяржаў, піша польскае выданне onet.pl.

“Ціск на Захад”

Прафесарка Ларыса Лешчанка, загадчыца аддзела ўсходніх даследаванняў Уроцлаўскага ўніверсітэта, мяркуе, “што ў выпадку пагрозы для адной з саюзных дзяржаў Расея будзе выкарыстоўваць свой ядзерны патэнцыял для стрымлівання патэнцыйных ворагаў, а ў выпадку патрэбы — для стрымлівання агрэсіі. Больш за тое, у такой сітуацыі на вайсковыя рэжымы пяройдзе і аб'яднаная прамысловасць дзвюх краін. Дактрына таксама змяшчае спіс варожых дзяржаў, якія, аднак, фармальна не выдаюцца, таму што, як паведамілі ў прэсе, "добрых суседзяў мы і так ведаем". Такім чынам, прагрэсіўная інтэграцыя дае Маскве дадатковыя інструменты для ціску на Захад з выкарыстаннем тэрыторыі і патэнцыялу Менска”.

"Не ўяўляюць небяспекі"

У той жа час генерал-рэзервіст Міраслаў Ружаньскі, прэзідэнт фонду Stratpoints, заявіў, што сама Беларусь і яе войска не ўяўляюць небяспекі для Польшчы, якая “на паперы”, але таксама і ў альянсе з NАТО значна мацнейшая.

Паводле ягоных слоў, "больш турбуе абвяшчэнне аб будаўніцтве базы авіяцыйнай і зенітнай абароны ў Заходняй Беларусі, што азначае перамяшчэнне ў бок польскай мяжы абарончых і наступальных сістэм расейскіх войскаў". Ружаньскі мяркуе, што "адказам Варшавы на гэтыя крокі павінен быць больш актыўны ўдзел польскіх партнёраў на Захадзе і праява пагрозы".

Праблема для Украіны

У Польшчы мяркуюць, што “інтэграваная Беларусь” таксама з'яўляецца ўсё больш сур'ёзнай праблемай для Украіны, якая дагэтуль разглядала доўгую, якая налічвае больш за тысячу кіламетраў, мяжу з Беларуссю як бяспечную мяжу. Між тым рост вайсковага ўплыву Расеі прымушае Кіеў пачаць улічваць і вайсковую пагрозу з поўначы”.

"Польскі бок павінен ставіцца да падзей за ўсходняй мяжой значна больш сур'ёзна, чым толькі ў кантэксце цяперашняга міграцыйнага крызісу і звязанай з ім адносна невялікай вайсколвай напружанасці", - рэзюмавалі спецыялісты.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».