19 студзеня 2022, Серада, 3:55
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Нечакана скасаваны апошні эвакуацыйны рэйс з Менска ў Эрбіль

7
Нечакана скасаваны апошні эвакуацыйны рэйс з Менска ў Эрбіль

Менскі аэрапорт не называе прычын.

Скасаваны сённяшні вывазны рэйс Iraqi Airways з Менска ў Эрбіл, які, паводле слоў ірацкіх улад, павінен быў стаць апошнім.

Пра скасаванне паведаміў менскі аэрапорт, не называючы прычыны.

Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць узяць удзел да 10 тысяч нелегалаў.

15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП "Брузгі-Кузніца".

16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.

Пасля гэтага мігрантаў размясцілі ў лагістычным цэнтры "Брузгі" на мяжы. Польская разведка паведаміла, што беларускія сілавікі ператварылі цэнтр "Брузгі" ў базу для нападаў мігрантаў на Польшчу.

26 лістапада Лукашэнка пабываў у лагеры мігрантаў, каб падняць іх на новы штурм польскай мяжы.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».