26 красавiка 2024, Пятніца, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ашуканец «заблакаваў» беларускі банкаўскі рахунак «лістом» ад Камітэта дзяржкантролю

5
Ашуканец «заблакаваў» беларускі банкаўскі рахунак «лістом» ад Камітэта дзяржкантролю

Аферысты пачалі дзейнічаць ад імя дзяржаўных устаноў.

Інтэрнэт-ашуканцы падманваюць беларусаў, прадстаўляючыся супрацоўнікамі Камітэта дзяржкантролю і іншых дзяржаўных арганізацый, паведамляе КДК.

Падчас перапіскі з беларускай адзін са зламыснікаў пераканаў яе пералічыць буйныя сумы на ягоны замежны рахунак. Затым зламыснік паведаміў сваёй ахвяры, што пералічыў на яе імя значную суму ў валюце. У пацвярджэнне сваіх слоў ён даслаў жанчыне падробленыя дакументы замежнага банка.

Каб пераканаць ахвяру ў сапраўднасці дакумента аб грашовым пералічэнні, на яе электронную пошту даслалі сфабрыкаваны ліст, нібыта, ад Дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржкантролю. У падробленым дакуменце паведамлялася, што грошы на яе рахунак паступілі, але ўсе банкаўскія аперацыі былі часова прыпыненыя да высвятлення абставін легальнасці іх паходжання.

Жанчына звярнулася ў КДК для "разблакавання" рахунку. У ведамстве ёй паведамілі, што яна стала ахвярай махляроў.

"Органы Камітэта дзяржкантролю не накіроўваюць грамадзянам запыты праз электронную пошту, у тым ліку што тычыцца іх даходаў", — папярэдзілі ў ведамстве і параілі ў выпадку атрымання падазронай карэспандэнцыі тэлефанаваць не па нумарах, пазначаных у лістах, а на кантактныя тэлефоны, размешчаныя на афіцыйным сайце Камітэта дзяржкантролю.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках