26 красавiка 2024, Пятніца, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Washington Post распавядае, як засцерагчыся ад COVID-19, грыпу і прастуды гэтай зімой

2
The Washington Post распавядае, як засцерагчыся ад COVID-19, грыпу і прастуды гэтай зімой

Карысныя рэкамендацыі, каб засцерагчы сябе і сваю сям'ю.

Калі свет упершыню сутыкнуўся з пандэміяй каранавіруса, людзі пачалі насіць маскі і выконваць сацыяльную дыстанцыю. У выніку грып «увайшоў у спячку». Аднак экспэрты чакаюць, што грып вернецца гэтай зімой, цыркулюючы разам з іншымі сезоннымі рэспіратарнымі вірусамі, а таксама з COVID-19. The Washington Post (пераклад - zn.ua) распавядае, што трэба ведаць, каб засцерагчы сябе і сваю сям'ю.

«Твіндэмія»

Грып, як вядома, гэта вірус, «паводзіны» якога складана спрагназаваць. Мінулы год, цягам якога назіралася меншая колькасць выпадкаў грыпу, азначае, што ўзровень імунітэту ў насельніцтва можа быць ніжэйшы, кажа эпідэміёлаг Лінэт Брамер з Цэнтраў кантролю і прафілактыкі захворванняў.

Акрамя таго, гэты вірус можа паўплываць на дзяцей больш, чым на дарослых, бо імунная сістэма дарослых дзясяцігоддзямі змагалася з рознымі вірусамі грыпу. У той жа час COVID-19 усё яшчэ будзе цыркуляваць, асабліва гэта тычыцца новых і больш трансмісіўных варыянтаў каранавіруса. Такім чынам, можна чакаць, што грып і COVID-19 будуць распаўсюджвацца адначасова - менавіта тое, чаго баяліся навукоўцы.

«Сапраўды, усё зноў зводзіцца да паводзін і таму, ці прадаўжаюць людзі ўжываць захады, каб пазбегнуць рэспіратарных захворванняў», – кажа прафесар Сара Кобі.

Вакцынацыя

Вакцыны - гэта першая лінія аховы. Канешне, яны ёсць не для ўсіх сезонных рэспіратарных вірусаў. Але прынамсі можна прышчапіцца супраць двух самых небяспечных вірусаў, якія будуць цыркуляваць: грыпу і каранавіруса.

У даследаванні, апублікаваным Цэнтрамі кантролю і прафілактыкі захворванняў (CDC) у траўні 2021 года, навукоўцы выявілі, што вакцыны Pfizer і Moderna былі на 94 адсоткі эфектыўныя для прадухілення шпіталізацыі з COVID-19.

Гэтак жа, як і вакцыны ад каранавіруса, прышчэпкі ад грыпу памяншаюць рызыку цяжкай плыні хваробы або шпіталізацыі. Напрыклад, паводле ацэнак CDC, у сезон грыпу 2019-2020 гадоў вакцынацыя прадухіліла амаль 105 тысяч шпіталізацыі ў ЗША.

Аднак эфектыўнасць вакцыны супраць грыпу зніжаецца цягам сезона, асабліва для паджылых людзей, а для таго, каб «ахова» спрацавала, трэба некалькі тыдняў.

Улічваючы цыркуляцыю COVID-19 разам з грыпам і прастудай гэтай зімой, давядзецца практыкаваць некаторыя дадатковыя звычкі для барацьбы з вірусамі.

Маскі. Незалежна ад наяўных карантынных абмежаванняў, варта памятаць, што нашэнне маскі можа дапамагчы засцерагчы ад COVID-19 і іншых рэспіратарных вірусаў. Аднак, нават калі вы ў масцы, старайцеся трымацца на адлегласці ад тых, хто кашляе.

Калі ў вас ёсць сімптомы вострай рэспіратарнай віруснай інфекцыі ці вы накіроўваецеся да люднага месца - нашэнне маскі з'яўляецца разумным захадам асцярожнасці, кажа Сіма Лакдава са Школы медыцыны Піцбургскага ўніверсітэта, якая вывучае перадачу грыпу. Гэта асабліва важна, калі ў вас больш высокая рызыка цяжкай плыні хваробы праз узрост ці спадарожнае хранічнае захворванне.

Мыйце рукі. Рэгулярнае мыццё рук з мылам цягам, прынамсі, 20 секунд дапамагае прадухіліць шырокі спектр захворванняў, і гэта тычыцца не толькі вострых рэспіратарных вірусных інфекцый. Таксама выкарыстоўвайце які сродак для дэзінфекцыі рук са змяшчэннем спірту не меней 60%, калі ў вас няма магчымасці памыць рукі з мылам.

Заставайцеся дома, калі захварэлі. У многіх людзей падчас пандэміі выпрацавалася, прынамсі, адна карысная звычка: заставацца дома, як толькі ў іх з'явіліся сімптомы ВРВІ, кажа Лакдава. Гэта значыць, не хадзіць на працу, не наведваць сяброў і нават пазбягаць паходы ў краму. Менавіта гэта, магчыма, дапамагло абмежаваць распаўсюджванне шматлікіх вірусаў, а не толькі COVID-19, дадае яна.

Калі вы захварэлі

Калі вы пачынаеце заўважаць сімптомы ўсякага віруснага захворвання - ліхаманку, кашаль, дрыжыкі, боль у горле, насмарк - зрабіце тэст на каранавірус. Грып, COVID-19 і прастуда могуць выклікаць сімптомы, праз якія цяжка адрозніць адно захворванне ад другога. Гэта адна з прычын, чаму важна своечасова праходзіць абследаванне і ўжываць захады засцярогі.

Своечасовае выяўленне захворвання таксама можа садзейнічаць хуткаму лячэнню, што мае вызначальнае значэнне, рэзюмуе выданне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках