TVP: Аэрапорт у Менску трашчыць па швах
12- 26.11.2021, 17:58
- 96,304
У Польшчы паказалі, як выглядала начная эвакуацыя мігрантаў у Ірак.
Чарговыя групы мігрантаў вылятаюць самалётамі з Менска на Блізкі Усход, паведамляе tvp.info. Толькі ў чацвер Беларусь па гэтым шляху пакінулі больш за 600 замежнікаў. - Яны бачаць, што дарога на Захад закрытая, - каментуе Станіслаў Жарын, прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў.
За апошнія дні было здзейснена не менш за дзясятак рэйсаў з Менска ў арабскія краіны, з якіх мігранты былі сцягнутыя ў Беларусь з мэтай стварэння новага міграцыйнага шляху на захад Еўропы.
Ашуканыя рэжымам Лукашэнкі замежнікі «бачаць, што дарога на Захад закрытая. Вяртанне дадому - адзіны шанец выбрацца з пасткі беларускіх спецслужбаў», - каментуе Станіслаў Жарын.
Прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў таксама апублікаваў у сацыяльных сетках відэазапіс з аэрапорта беларускай сталіцы, на якім бачна вялікая група мігрантаў, што чакаюць самалёта. «Аэрапорт трашчаў па швах», - падкрэсліў ён.
Kolejne samoloty z migrantami wystartowały z lotniska w Mińsku. Wczoraj z BLR odleciało ponad 600 migrantów. Lotnisko pękało w szwach.
— Stanisław Żaryn (@StZaryn) November 26, 2021
Ludzie widzą, że droga na Zachód jest zamknięta. Powrót do domu to jedyna szansa na wydostanie się z pułapki białoruskich służb. pic.twitter.com/GTlLeMceNc
Некалькі дзён таму на прэс-канферэнцыі Жарын тлумачыў, што група замежнікаў, якая знаходзіцца ў Беларусі, «ратуецца».
- Частка з іх адсылаецца ў родныя краіны. Аднак гэта не з'яўляецца довадам адступлення ад стратэгічнага плана рэжыму Лукашэнкі. Гэта можа быць на першы погляд прыкметай дээскалацыі, але мы думаем, што такія высновы былі б заўчаснымі, - дадаў ён.
Пры гэтым Жарын заявіў, што польскія службы назіраюць на мяжы ўсё большую агрэсію мігрантаў і беларускіх афіцэраў.
- Мы бачым, што рэжым Лукашэнкі прадаўжае шукаць новыя кірункі, каб прывозіць замежнікаў у Беларусь. У нас ёсць сігналы аб тым, што найбліжэйшым часам можа быць актывізаванае выкарыстанне маршруту паміж Масквой і Менскам з мэтай узмацнення гэтага крызісу, - дадаў ён.