28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Дылеўскі падвёў вынікі першага дня забастоўкі ў Беларусі

26
Сяргей Дылеўскі падвёў вынікі першага дня забастоўкі ў Беларусі

Ад 10% да 30% працоўных не выйшлі на працу.

Лідар Беларускага аб'яднання працоўных (БАР) Сяргей Дылеўскі падвёў вынікі першага дня забастоўкі ў Беларусі.

- Сябры, паводле вынікаў першага дня забастоўкі і народнага карантыну, паводле нашай інфармацыі, ад 10% да 30% працоўных адсутнічалі на працоўных месцах па ўсёй Беларусі пад рознымі падставамі. І гэта толькі першы дзень!

Тысячы паведамленняў ад людзей з усёй краіны аб тым, што яны засталіся дома, прыйшлі ў бот нашага тэлеграм-канала. Як вы маглі назіраць, сотні фота прыйшлі да нас у падтрымку акцыі #Я_дома. Частку паведамленняў і фатаграфій мы не публікавалі ў мэтах бяспекі.

Сітуацыя на некалькіх буйных прадпрыемствах Беларусі наступная:

- На Менскім трактарным заводзе ў некаторых цэхах з 600-700 штатных супрацоўнікаў не прысутнічалі на працоўным месцы ад 200 да 250.

- На 1 рудаўпраўленні Беларуськалію на ўчастку ўздыму пад рознымі падставамі адсутнічала амаль траціна супрацоўнікаў.

- На Менскім аўтамабільным заводзе ў некаторых цэхах не выйшлі на працу амаль 15% працоўных, што прывяло да часовага спынення нармальнага функцыянавання шэрагу падраздзяленняў.

- На шэрагу прадпрыемстваў цягам дня праводзіліся «ідэалагічныя размовы», дзе ідэолагі распавядалі рабочым пра страйк, які пачаўся ў краіне.

- У многіх гарадах сёння назіраліся праблемы з грамадскім транспартам і таксі. Кіроўцы або байкатуюць работу, або хварэюць.

Дзякуй усім смелым і адважным людзям, якія сёння паклалі пачатак агульнанацыянальнай забастоўцы і Народнаму карантыну! Гэта толькі першы дзень. Усё яшчэ наперадзе! Мы працягваем і не спынімся, пакуль нашы патрабаванні не будуць выкананы. Разам і да перамогі!

Жыве Беларусь!

Страйку быць!

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках