8 траўня 2024, Серада, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар Фонду спартовай салідарнасці аб страйку: Беларусы перастаюць быць інфантыльнымі

5
Дырэктар Фонду спартовай салідарнасці аб страйку: Беларусы перастаюць быць інфантыльнымі
АЛЯКСАНДР АПЕЙКІН

Не чакайце ля мора надвор'я, вызначайце свой лёс самастойна і проста цяпер.

Выканаўчы дырэктар БФСС Аляксандр Апейкін на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» пракаментаваў заклік лідара Беларускага аб'яднання рабочых Сяргея Дылеўскага застацца дома з 1 лістапада:

- Страйк Сяргея Дылеўскага - гэта насуперак і напралом. Валявая пастанова, нечаканая, магчыма, нават крыху авантурная, але, як падказвае мне інтуіцыя, вельмі правільная і патрэбная. Гэта рух, змяненне статусу-кво, імклівая контратака, псіхалагічны ціск на апанента і прэсінг, якія вымушаюць яго памыляцца. Дылеўскі коштам рызыкі так ці інакш вяртае пратэст у гульню. Мне заўсёды імпанавалі хлопцы, якія, не будучы фаварытамі, ішлі ў all-in. Я часта бачыў іх гераічныя перамогі.

Дылеўскі прапанаваў беларусам стаць гульцамі, а не гледачамі. Вядома, заўсёды ёсць мудрыя печкуры, якія праводзяць жыццё «ў чаканні трыгера». Залатое правіла ўсякага добрага мэнэджара, палітыка, прадпрымальніка ці спартоўца: ідэальных умоў не будзе ніколі, а значыць, да мэты трэба ісці з тым, што ёсць.

А трыгераў не існуе. Ёсць толькі памылкі ўлады, выкліканыя актыўнымі дзеяннямі сіл супраціўлення. Самалёт з Пратасевічам стаў магчымы толькі таму, што ў траўні 2021 года ў Менску не адбыўся Чэмпіянат свету ў хакеі. Можаце спрачацца, але гэта так. Калі б мы тады чакалі трыгера, ці спадзяваліся, што ўсё само сабой адбудзецца, то цяпер бы на памяць зачытвалі перавернутую старонку.

Я рады, што беларусы перастаюць быць інфантыльнымі. Паступова, але мы вучымся разлічваць на сябе і на свае сілы. Не глядзіце ў бок штабоў і дэмакратычных сіл – гэтыя людзі працуюць на знос і маюць абмежаваны рэсурс, каб дабіцца перамогі без асабістага ўдзелу мільёнаў беларусаў. Не чакайце ля мора надвор'я, вызначайце свой лёс самастойна і проста цяпер!

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках