25 красавiка 2024, Чацвер, 1:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На станцыю тэхагляду беларусы цяпер могуць не ехаць

15
На станцыю тэхагляду беларусы цяпер могуць не ехаць

І вось чаму.

Не, тэхагляд у Беларусі не скасавалі. Проста для яго праходжання цяпер зусім не абавязкова самому наведваць дыягнастычную станцыю. Як гаворыцца, кожны капрыз за вашы грошы, піша abw.by.

УП «Белтэхагляд» увяло новую паслугу «Камфортны тэхагляд». Яна ўключае ў сябе праходжанне кантрольна-дыягнастычных работ транспартнага сродку і атрыманне дазволу на яго допуск да ўдзелу ў дарожным руху без удзелу ўладальніка. Як вынікае з інфармацыі на сайце «Белтэхагляд», паслугу пачалі надаваць у Менску з 6 кастрычніка і толькі на адной дыягнастычнай станцыі.

Як адзначылі на прадпрыемстве, паслуга ўведзеная «з мэтай стварэння камфортных умоў заказчыкам, у тым ліку эканоміі іх часу». Праўда, скарыстацца ёю можна толькі на адной станцыі: правядзенне кантрольна-дыягнастычных работ і выкананне адміністрацыйных працэдур ажыццяўляюцца на базе дыягнастычнай станцыі УП «Белтэхагляд» №210 (г. Менск, вул. Сацыялістычная, 26,13). Ёсць і ўмовы: паслуга даступная для легкавых аўтамабіляў фізічных асоб, якія жывуць у Менску і маюць страхавы поліс АўтаКАСКА.

Які кошт? Проста скажам, не танна. «Камфортны тэхагляд», зыходзячы з інфармацыі сайта «Белтэхагляд», каштавацьме 195 рублёў. Прычым, у кошт не ўключаныя аплаты за дазвол на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху і правядзенне кантрольна-дыягнастычных работ (аплачваюцца асобна).

Для атрымання паслугі аўтаўладальніку неабходна накіраваць на электронную пошту [email protected] заяўку, у якой пазначыць марку і мадэль транспартнага сродку, яго рэгістрацыйны знак, дату, час і месца перадачы транспартнага сродку прадстаўніку УП «Белтэхагляд», а таксама нумар тэлефона заказчыка для зваротнай сувязі (у тэме ліста просяць указваць назву паслугі «Камфортны тэхагляд»). Пасля апрацоўкі заяўкі з ахвотнымі такім спосабам прайсці ТА звяжацца спецыяліст прадпрыемства.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках