26 красавiка 2024, Пятніца, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кінафэст «Лістапад» пазбавілі акрэдытацыі ў Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадусараў

Кінафэст «Лістапад» пазбавілі акрэдытацыі ў Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадусараў

Рэжым Лукашэнкі ізалююць на ўсіх узроўнях.

Кінафэст «Лістапад» пазбавілі акрэдытацыі ў FIAPF, Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадусараў, паведамляе тэлеграм-канал @by_culture.

«Змены, прынятыя новай дырэкцыяй «Лістапада», могуць мець наступствы ў экасістэмах іншых фестываляў, акрэдытаваных FIAPF. Мы прыйшлі да высновы, што гэта парушае некаторыя важныя прынцыпы FIAPF і прынялі рашэнне прыпыніць акрэдытацыю «Лістапада» ў 2021 годзе», – заявіў прэзідэнт FIAPF Луіс Альберта Скалела.

Нагадаем, раней улады Беларусі прынялі рашэнне ліквідаваць Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн». Гэтая арганізацыя сярод іншага займалася арганізацыяй кінафестывалю «Лістапад» і форуму тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках