1 кастрычнiка 2023, Нядзеля, 12:32
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Меркаванне аб страйку: Вам патрэбны трыгер? Дык вось жа ён

1
Меркаванне аб страйку: Вам патрэбны трыгер? Дык вось жа ён
АРХІЎНАЕ ФОТА

Давайце падтрымаем Сяргея Дылеўскага і аб'явім 1 лістапада народны карантын.

– Паважаныя беларусы! Пішу сваё меркаванне пра забастоўку. Можна па-рознаму ставіцца да абвяшчэння забастоўкі Сяргеем Дылеўскім. Тым не менш зразумела адно. Годзе чакаць! - піша чытач тэлеграм-канала «Баста!»

Цуду не адбудзецца. Хутка сапраўды не будзе каму баставаць. Нас рэальна знішчаюць. Толькі дзеянні вядуць да рэзультату. І толькі беларусы вырашаць, у якой краіне будуць жыць нашы дзеці і ўнукі.

Што вы ўсё яшчэ чакаеце? Што такога павінна адбыцца, каб вы зразумелі, што «мая хата з краю» не пракоціць? Вам патрэбны трыгер? Дык вось жа ён - каранавірус. Сотні смерцяў кожны дзень. Рэжыму пляваць на вас. І гэта факт. Прыкладаў куча. На твар - рэальны генацыд уласнага народа.

Давайце падтрымаем Сяргея Дылеўскага і аб'явім народны карантын. Нам трэба застацца дома, каб падтрымаць лекараў, якія не спраўляюцца з наплывам хворых. Нам трэба застацца дома, каб уратавацца ўсім.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.