26 красавiка 2024, Пятніца, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У найбліжэйшы час у Беларусі спыняць працу амаль 20% ІП.

10
У найбліжэйшы час у Беларусі спыняць працу амаль 20% ІП.

ІП спадзяюцца распрадаць рэшткі тавару і будуць закрывацца.

«Белсат» пагаварыў пра сапраўднае становішча спраў у «іпэшнікаў» з прадстаўніцай аргкамітэта беларускага прафсаюза «Разам» Ірынай Яскевіч.

Ірына Яскевіч адзначыла, што насамрэч індывідуальных прадпрымальнікаў становіцца менш, а прыгожыя лічбы ў статыстыкаў атрымліваюцца праз тое, што частка "іпэшнікаў" пераходзіць з раздробнага гандлю ў сферу паслуг. А ў раздробным гандлі зараз амаль немагчыма працаваць - ускладняюцца працэдуры закупак, працы з дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмай маркіроўкі тавараў "электронны знак". Яшчэ больш ускладніць гандаль абавязковае выкарыстанне касавых апаратаў.

- Па-першае, далёка не ўсе прадпрымальнікі, якія працуюць на рынках, валодаюць кампутарам. Па-другое, нас вымушаюць купляць касавыя апараты, у інструкцыі да якіх напісана, што яны могуць працаваць пры тэмпературы не ніжэй за 9 градусаў, - кажа спадарыня Яскевіч. - Мы ўнеслі прапанову, каб пры больш нізкай тэмпературы пісаць мяккі чэк. На што нам адказалі - не, трэба дачакацца, пакуль каса зламаецца, напісаць заяву і яшчэ адрамантаваць яе за кошт прадпрымальніка.

Глядзець у будучыню песімістычна змушаюць і змены ў Падатковы кодэкс.

- Пры новых падатках, а яны будуць вышэйшыя, улічваючы, што заробкі ў людзей зніжаюцца, шмат беспрацоўных, нават калі тавар падаражэе ўсяго на 20 рублёў, можа выявіцца, што ён будзе непрадавальным, бо будзе занадта дарагімі для пакупніка, - адзначае суразмоўніца.

Са слоў Ірыны Яскевіч, вельмі шмат «іпэшнікаў» зараз спадзяюцца распрадаць рэшткі і думаюць закрывацца. Паводле ацэнак прадстаўніцы аргкамітэта Беларускага прафзвязу, у хуткім часе спыняць працу блізу 20% індывідуальных прадпрымальнікаў.

- Усе чакаюць, калі прадпрымальнікі ціха сыдуць, і нікога не турбуе, што гэта іх месца працы, адзіная крыніца заробку, каб карміць сям'ю і вучыць дзяцей, - кажа Яскевіч. - Гэта вельмі сумна, калі сама дзяржава, якая ведае ўсе гэтыя цяжкасці, маніпулюю статыстыкай, каб паказаць, што нас становіцца не менш, а больш. Але напраўду гэта не так.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках