30 лiстапада 2021, aўторак, 8:13
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Мэркель цярпець не можа Лукашэнку

11
Экспэрт: Мэркель цярпець не можа Лукашэнку
АНГЕЛА МЭРКЕЛЬ

Канцлерка Нямеччыны яшчэ з 1999 года лічыць яго адказным за знікненне людзей.

Устойлівая непрыязнасць склалася ў свой час у дачыненнях паміж канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель і ўзурпатарам Лукашэнкам. Пра гэта 28 кастрычніка regnum.ru заявіў расейскі публіцыст, германіст Цімафей Барысаў.

«Мэркель, на мой погляд, проста па-чалавечы трываць Лукашэнку не можа», — заявіў экспэрт.

«Гэтая непрыязнасць склалася даўно. Упэўнены, што Мэркель яшчэ з 1999 года лічыць яго адказным за знікненне некалькіх людзей, у тым ліку кіраўніка МУС Захаранкі», - растлумачыў Барысаў.

«Думаю, гэтая непрыязнасць склалася падчас данясенняў нямецкіх спецслужбаў, якія, вядома, дакладвалі ёй аб гэтых інцыдэнтах. Мэркель дагэтуль упэўнена, што рэжым Лукашэнкі - гэта складаны рэжым аднаасобнай улады» - падсумаваў палітолаг.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».