23 красавiка 2024, aўторак, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія лякарні ў разы павялічылі закупы мяшкоў для трупаў

4
Беларускія лякарні ў разы павялічылі закупы мяшкоў для трупаў

Журналісты вывучылі тэндэры дзяржзакупак.

Некаторыя лякарні ў Беларусі падчас чацвёртай хвалі каранавіруса значна павялічылі закупы паталагаанатамічных мяшкоў. Гэта вынікае з тэндэраў, якія яны змясцілі на сайце goszakupki.by.

«Еўрарадыё» прагледзела закупкі мяшкоў для трупаў, якія публікаваліся раней і цяпер. Спойлер: розніца ўдвая!

Спачатку ўвагу прыцягнуў Рэспубліканскі шпіталь Дэпартамента фінансаў і тылу Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, які знаходзіцца ў Менску. У адносна спакойны люты 2021 года, калі другая хваля пайшла на спад, а трэцяя яшчэ не пачалася, туды закупілі 100 мяшкоў для трупаў. Гэта каштавала 2000 рублёў.

У канцы кастрычніка ўстанова размяшчае новы тэндэр. Хоць у загалоўку і значацца «Чахлы спецыяльныя аднаразовага выкарыстання», але пры вывучэнні закупкі становіцца зразумела, што гэта ўсё тыя ж «патолагаанатамічныя мяшкі». Іх цяпер патрабуецца 200! А гэта роўна ўдвая больш.

Цікавае знаходзім «у Навагрудку». Паўгода таму, падчас трэцяй хвалі каранавіруса, цэнтральная раённая лякарня размяшчае тэндэр на 100 мяшкоў для трупаў. За іх яна гатовая аддаць усяго 699 рублёў.

Новы тэндэр (і зноў на 100 мяшкоў) размяшчаецца ў верасні.

Але ўжо праз паўтара месяца лякарня публікуе яшчэ адзін тэндэр - і на гэты раз адразу на...300 мяшкоў! Гэта значыць, партыі за верасень і кастрычнік разам перавышаюць красавіцкі тэндэр у 4 разы!

Такую сітуацыю бачым і ў Маладзечне. Мясцовая цэнтральная раённая лякарня ў лютым закупляе 150 мяшкоў па 10 рублёў за штуку.

20 верасня міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч афіцыйна абвяшчае СМІ аб пачатку чацвёртай хвалі каранавіруса. Акурат у гэты дзень маладзечанская лякарня размяшчае новы тэндэр - ужо на 225 мяшкоў.

А менш чым праз месяц яшчэ адзін - на 300! Гэта значыць, восенню ім патрабуецца ў 3,5 разы больш мяшкоў, чым у канцы зімы.

Увесну гэтага года журналісты ўжо вывучалі тэндэры лякарняў на паталагаанатамічныя мяшкі: параўноўвалі закупкі ў 2020-м і 2021-м. І хоць быў заўважны рост, але колькасць набытых мяшкоў не адрознівалася так каласальна, як цяпер.

У той час, калі расце колькасць хворых, Лукашэнка на мінулым тыдні раптам запатрабаваў скасаваць абавязковы маскавы рэжым. Акрамя гэтага, ён загадаў адмовіцца ад іншых антыкавідных захадаў. У выніку з транспарту і крамаў нават зніклі напамінкі аб неабходнасці насіць маскі.

За некалькі дзён да гэтага міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч казаў, што «эпідэмічная сітуацыя дастаткова сур'ёзная...яна пакуль, на жаль, не паляпшаецца». Ён таксама расказваў, што пад хворых на COVID-19 перапрафіліраваная траціна ложкавага фонду краіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках