Еўрадэпутата, які можа быць звязаны з тытунёвым бізнэсам Лукашэнкі, хочуць пазбавіць імунітэту
9- 28.10.2021, 15:49
- 18,322
З такой ініцыятывай выступіў камітэт Еўрапарламента.
Камітэт Еўрапарламента рэкамендаваў пазбавіць экс-мэра Рыгі Ніла Ушакова дэпутацкага імунітэту. Ён з'яўляецца еўрадэпутатам ад прарасейскай латвійскай партыі «Згода».
Нагадаем, у расследаванні аб карупцыі ў рэжыме беларускага дыктатара Лукашэнкі ад NEXTA ўказвалася магчымая сувязь Ніла Ушакова з блізкім да Лукашэнкі беларускім бізнэсоўцам Аляксеем Алексіным.
Гэтай зімой стала вядома, што Еўразвяз разглядае магчымасць увядзення санкцый у дачыненні да Алексіна. Як у лютым паведаміла латвійская тэлепраграма De facto, Алексін быў выключаны з першапачатковага санкцыйнага спісу на запыт Латвіі.
У расследаванні сцвярджаецца, што выключэнне Алексіна з санкцыйнага спісу ў Брусэлі вельмі актыўна лабіяваў былы мэр Рыгі Ніл Ушакоў.
Ушакоў мог быць датычны да кантрабанды Алексіным тытунёвых вырабаў з Беларусі ў Латвію.
Сям'я Алексіных у Латвіі валодае кампаніяй Latgales alus і кампаніяй Mamas D, якая прадае солад і вырабляе электраэнэргію і цеплыню.