26 красавiка 2024, Пятніца, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя абвінаваціла сям'ю Лукашэнкі ў арганізаваным гандлі людзьмі

18
Францыя абвінаваціла сям'ю Лукашэнкі ў арганізаваным гандлі людзьмі

МЗС Францыі заклікала дзейнічаць цвёрда ў сітуацыі на польска-беларускай мяжы.

Францыя абвінаваціла сям'ю кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку ў арганізаваным гандлі людзьмі. Сваякі Лукашэнкі мэтанакіравана арганізоўваюць выправы мігрантаў, якія прыбываюць у Беларусь, да яе меж з краінамі Еўрапейскай Уніі, заявіў у сераду, 27 кастрычніка, дзяржаўны сакратар еўрапейскіх спраў пры МЗС Францыі Клеман Бон. Паводле ягоных слоў, мэта беларускай стараны - аслабіць і раз'яднаць ЕЗ, перадае DW.

Лукашэнка хоча завабіць Еўразвяз у пастку, сцвярджаючы, што Еўропа парушае ўласныя прынцыпы, мяркуе Бон. Прадстаўнік МЗС Францыі заклікаў дзейнічаць "цвёрда і гуманна" ў сітуацыі на польска-беларускай мяжы.

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕЗ

У траўні Лукашэнка заявіў, што Менск больш не будзе ўтрымліваць уцекачоў ад далейшага накіравання ў краіны ЕЗ. Пасля гэтага імкліва ўзмацнілася плынь нелегальных мігрантаў, перш за ўсё ў Літву, а потым у Польшчу. У выніку канфлікту на мяжы Польшчы і Беларусі ўжо загінулі некалькі мігрантаў.

Брусэль абвінаваціў Менск у наўмысным правакаванні міграцыйнага крызісу ў адказ на санкцыі, якія Еўропа ўвяла ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.

У верасні кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен зазначыла, што Еўразвяз гатовы супрацьстаяць "гібрыднай атацы", для якой беларускія ўлады выкарыстоўваюць мігрантаў. ЕЗ рыхтуе пяты пакет санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі праз выкарыстання ім мігрантаў у якасці інструмента супраць Еўразвязу.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках