21 студзеня 2022, Пятніца, 9:07
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне зрабілі робат, які можа перавозіць людзей

4
У Нямеччыне зрабілі робат, які можа перавозіць людзей
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Ён працуе аўтаномна паводле раней запраграмаванага маршруту і сілкуецца электрычнасцю.

Нямецкія інжынеры правялі паспяховыя выпрабаванні інавацыйнага дрона, які можа падымаць у паветра 600 кілаграмаў вагі (існыя дроны могуць перавозіць цяжары вагой не больш за 300 кілаграмаў). Паводле задумы распрацоўнікаў, такі робат зможа замяніць невялікія самалёты і выконваць паслугі паветранага таксі, піша «Еўра пульс».

Робат можа падымацца ў вышыню на 22 мэтры і пераадольваць адлегласці 40 кіламэтраў. Ён працуе аўтаномна паводле раней запраграмаванага маршруту і сілкуецца электрычнасцю.

Кабіна для цяжару і пасажыраў размешчаная паміж шасі прылады. Яна здольная гарантаваць бяспечны палёт нават у варунках дрэннай бачнасці.

Паводле ацэнкі распрацоўнікаў робат зможа расчацца са сваімі абавязкамі праз 2-3 гады. За гэты час інжынеры плануюць зрабіць яго кабіну зручнай для перавозкі пасажыраў (пакуль выпрабаванні праводзілі без людзей), а таксама выканаць адпаведныя тэсты з пасажырамі.

Надоечы ў Грэцыі дроны пачалі дастаўляць лекі ў вёскі, а ў Харватыі такія прылады цяпер засаджваюць лясы ў цяжкадаступных абшарах.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».