20 красавiка 2024, Субота, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскія інжынеры стварылі першы ў свеце экалагічны трактар

4
Літоўскія інжынеры стварылі першы ў свеце экалагічны трактар

Ён можа працаваць на палетках без дадатковай падзарадкі больш за 12 гадзін.

У Літве распрацавалі першы ў свеце трактар, які працуе на электрычнасці і біяметане, піша «Европульс». Экалагічны трактар можа працаваць на палетках без дадатковай падзарадкі больш за 12 гадзін і выконваць сваю працу не горш за звычайную сельскагаспадарчую тэхніку.

Біяметан - адзін з самых экалагічна чыстых відаў біяпаліва. Яго атрымліваюць з сельскагаспадарчых адкідаў, напрыклад, з каровінага гною. Яго выкарыстанне кампенсуе шкодныя метанавыя выкіды, якія вырабляе рагатая жывёла (каровы адказныя за выкіды 4% метану ў свеце, гэта ўдвая перавышае паказчыкі авіяцыйнай прамысловасці).

Раней розныя еўрапейскія інаватары ўжо спрабавалі рабіць экалагічныя трактары на біяметане, аднак яны выяўляліся недастаткова магутнымі. Тыя трактары маглі працаваць без падзарадкі ўсяго 2-3 гадзіны. Зрабіць цалкам электрычны трактар таксама не атрымлівалася, бо цяжкія батарэі перашкаджалі нармальнай працы машыны.

Літоўскія інжынеры змаглі развязаць гэтыя праблемы, злучыўшы ў сваёй распрацоўцы два віды рухавіка.

У Еўразвязе на сельскую гаспадарку прыпадае прыблізна 10% выкідаў парніковых газаў, паводле інфармацыі еўрапейскага статыстычнага агенцтва Еўрастат. Іх скарачэнне - адна з частак агульнаеўрапейскай канцэпцыі барацьбы са шкоднымі выкідамі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках