30 лiстапада 2021, aўторак, 8:10
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Меркаванне: Лукашэнка атрымаў прыгожую аплявуху ад «старэйшага брата»

7
Меркаванне: Лукашэнка атрымаў прыгожую аплявуху ад «старэйшага брата»

Масква накіравала сігнал як мінімум тром мэтавым аўдыторыям.

Крыніцы ў Маскве пацвердзілі сапраўднасць злітага апытання УЦДГМ. Як мы выдатна разумеем, выпадкова такія дакументы у сетку не выцякаюць, піша тэлеграм-канал «Ник и Майк».

Па-першае, трэба адзначыць, што ў зліву як мінімум тры мэтавыя аўдыторыі: аграфюрэр і ягоная хунта, расейская аўдыторыя (не будзем падзяляць на істэблішмэнт і народ для спрашчэння), беларуская апазіцыя.

1. Аграфюрэр і хунта. Злілі, каб паказаць, што не вераць словам і запэўненням сіняпальцага ілгуна пра «ўсенародную любоў», кантроль над сітуацыяй і прыхільнасць беларусаў ідэям «саюзнай дзяржавы». Адкрытая дэманстрацыя таго, што ў адсутнасць якой-небудзь беларускай сацыялогіі Крэмль валодае больш-менш рэальнай сітуацыяй.

Акрамя таго, ва ўмовах фактычнай забароны на сацыялагічныя даследаванні, УЦДГМ дзейнічае ў Беларусі, як у сябе дома. Гэта значыць, нават для сацыялогіі з Расеі Беларусь - прахадны двор. Што ўжо тады казаць пра іншыя больш спецыфічныя службы. Прыгожая аплявуха ад «старэйшага брата».

Дэманстрацыя рэйтынгаў і антырэйтынгаў «палітыкаў» ад аграхунты наглядна паказвае, што спробы «прадаць» Крамлю дохлых коней у выглядзе Качанавай, Галоўчанкі-Ньютана, Макея і іншай чэлядзі асуджаныя на правал. Гэта выразны сігнал - гэтых нават не спрабуйце прапаноўваць. Кожны апазіцыйны палітык выглядае на фоне чыноўнікаў сіняпальцага і яго самога як фігура, якая карыстаецца вялікім даверам у беларускага народа.

Калі рэзюмаваць, то прасоўванне інтэграцыі з хунтай ненадзейнае і можа прывесці да непрадказальных наступстваў. Зрэшты, інтэграцыя без сіняпальцага - таксама непрывабная перспектыва. Але нейкі іншы фармат без купкі аграшаленцаў цалкам сабе магчымы.

2. Расейская аўдыторыя. Злілі, каб паказаць, што сіняпальцы не вечны і неўзабаве могуць раздаць новыя метадычкі і тэмнікі. Шоў на НТВ паказвае, што часткі расейскага істэблішменту новыя тэмнікі ўжо раздадзеныя.

Павольная і акуратная падрыхтоўка грамадскай думкі і істэблішменту да таго, што Беларусь - гэта не сіняпальцы тэрарыст і з ім можна развітацца. І нават лепш развітацца, бо падтрымка аграхунты каштуе немалых грошай (але гэта можна яшчэ прыняць) і правакуе рост антырасейскіх і антыпуцінскіх настрояў.

Яшчэ трохі ў тым жа духу і папулярны ва Украіне вокліч з двух слоў набярэ такую ж папулярнасць і ў Беларусі. Рэзка на 180 градусаў медыяпалітыку разгортваць нельга, інакш атрымаецца, як з ковідам - у правале вакцынацыі давядзецца вінаваціць навукоўцаў, а не штатных прапагандыстаў.

Але глебу рыхтуюць. Хто ведае, якая каманда будзе аддадзеная з бункера пасля 4 лістапада. Заадно і гаспадару Крамля, які любіць разважаць пра падтрымку народа і легітымнасці, дакуменцік у тэчку да перамоваў - маўляў, «не любяць цябе, свіння няўдзячная, у тваёй краіне, не свішчы флягай».

3. Беларуская апазіцыя. Не, гэта яшчэ не запрашэнне на «агледзіны». Пакуль не. Але дэманстрацыя таго, што пры некаторых раскладах і «немагчымае магчымае». А што? Калі з прызнанай тэрарыстычнай арганізацыяй у Расеі - «Талібанам» - можна весці перамовы ў Крамлі, то чаму б нельга з «агентамі Захаду»?

Зычым штабам не расслабляцца, а наадварот пачынаць больш актыўную дзейнасць. Барацьба за жыццё беларусаў ва ўмовах абуральнага ковід-дысідэнцтва аграхунты - абсалютна правільны кірунак.

Чаму злілі цяпер - часу да 4 лістапада засталося не так шмат, і трэба быць гатовымі да розных сцэнароў. Цік-так.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».