19 красавiка 2024, Пятніца, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Швэцыі з дапамогай тканіны выратавалі ад раставання ледавік

1
У Швэцыі з дапамогай тканіны выратавалі ад раставання ледавік

Упершыню такую тэхналогію пачалі ўжываць у Італіі.

Швэдам удалося прадухіліць летняе раставанне ледніка Хелагс з дапамогай адмысловай брызентавай тканіны. Без яе ледавік за цёплы час года мог бы страціць 3 метры сваёй вышыні, піша «Европульс».

Такая тканіна адлюстроўвае сонечнае святло, працуе як тэрмас і такім чынам захоўвае як мага больш снегу і лёду пад сабой.

Проста на ледніку палоскі тканіны шчыльна змацавалі па форме паверхні і абцяжарылі з дапамогай мяшочкаў з пяском. Працэс заняў 6 тыдняў. На зіму пакрыццё здымуць, дэмантаж таксама зойме паўтара месяца.

Швэцыя - не першая краіна, дзе спрабуюць выратаваць ледавікі з дапамогай тканіны. Упершыню такую тэхналогію пачалі ўжываць у Італіі. Там абаронцы прыроды з 2008 года накрываюць велізарным брызентам ледавік Прэзена ў Альпах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках