26 красавiка 2024, Пятніца, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На знакамітай «сцяне Шчоткінай» у Менску ўпершыню за доўгі час з'явілася новае графіці

2
На знакамітай «сцяне Шчоткінай» у Менску ўпершыню за доўгі час з'явілася новае графіці

Фотафакт.

На каменным муры, які знаходзіцца ў двары жылых дамоў паміж вуліцамі Карла Маркса, Валадарскага і праспектам Незалежнасці, вядомым як «сцяна Шчоткінай», з'явілася новае графіці з музыкам, які грае на скрыпцы з чырвонымі пырскамі, заўважыла «Еўрарадыё».

Сцяна каля кавярні «Мануфактура» на Карла Маркса ўпершыню «заміраточыла» 5 сакавіка 2017 года. Невядомы аўтар наляпіў на яе раздрукаваную ў поўны рост Шчоткіну з тэкстам: «Гэта я прыдумала падатак на беспрацоўе». Першым графіці заўважыў і сфатаграфаваў блогер Матолька, а праз дзве гадзіны пасля гэтага камунальнікі адкалупалі Шчоткіну ад сцяны. Увечары таго ж дня ля сцяны з абрыўкамі міністаркі з'явілася інсталяцыя: брашура Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, гваздзікі і кардонная папка, знаёмая ўсім чыноўнікам і наменклатурным работнікам. Інсталяцыю спасціг той жа лёс, што і 2D Шчоткіну - яна знікла, а на сцяне з'явілася фраза зялёным: «Ну вы ж самі ўсё разумееце», якую неўзабаве бязлітасна зафарбавалі камунальнікі.

Пасля гэтага на сцяне Шчоткінай перыядычна з'яўляюцца графіці, прысвечаныя звязаным і не звязаным з ёй падзеям і людзям. Апошні раз - у снежні 2019 года - невядомы абнавіў сцяну фразай «Make Шчоткіна gray again».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках