У Беларусі вырасла колькасць наймальнікаў, у якіх знайшлі праблемы з выплатай заробкаў
2- 19.10.2021, 20:12
- 4,326
Гэта вынікае са звестак Дэпартамента дзяржінспекцыі працы пры Мінпрацы.
Праблемы з выплатай заробкаў у студзені-верасні паўсталі больш чым у 2,1 тысячы наймальнікаў. Гэта вынікае са звестак Дэпартамента дзяржінспекцыі працы пры Мінпрацы. Для параўнання: у студзені-чэрвені праблемных наймальнікаў што да выплаты заробкаў налічвалася крыху больш за 1,5 тысячы, паведамляе Zerkalo.
За 9 месяцаў сёлета чыноўнікі выявілі 2117 наймальнікаў, якія з парушэннямі выплачвалі заробкі, вынікае са звестак Дэпартамента дзяржінспекцыі працы.
За падобныя парушэнні штрафы атрымалі 292 кампаній і 1 979 кіраўнікоў такіх арганізацый на 87,8 тысячы рублёў і 265,5 тысячы рублёў адпаведна.
Нагадаем, Дэпартамент дзяржінспекцыі працы пры Мінпрацы зараз не публікуе, якія арганізацыі і ІП дапусцілі пратэрмінаваную запазычанасць у заробку. Цяпер размяшчаюць толькі інфармацыю ў прыцягненні да адказнасці за такія даўгі, пры гэтым не публікуюць нават агульную суму запазычанасці. Гэтыя звесткі таксама раней перастаў публікаваць і Белстат.