БЧ змяняе расклад цягнікоў у Горадні
- 19.10.2021, 18:11
- 3,606
Гэта звязана з рамонтам моста.
Праз рамонт моста на перагоне Гаўя-Гутна Беларуская чыгунка змяняе графік руху некаторых цягнікоў.
26 кастрычніка скасоўваюцца цягнікі Менск - Горадня - Менск: №687/688, №731/732 адпраўленнем з Менска 26 кастрычніка, а таксама цягнік №729. Дадаткова прызначаны цягнік №629 Менск - Горадня адпраўленнем з Менска ў 17:41. Цягнік №624 Горадня - Віцебск/Камунары адправіцца з Горадняй у 16:01 і будзе рухацца па іншым маршруце, паведамляе прэс-служба БЧ.
28 кастрычніка праз рамонт моста на перагоне Бараўцы-Палонка цягнік №680/679, Горадня - Віцебск - Горадня будзе прытрымлівацца па змененым раскладзе праз Ліду замест Ваўкавыска.
27 кастрычніка праз рамонт моста на перагоне Рыжкавічы - Лотва скасоўваецца цягнік №705/706 Полацк - Магілёў - Полацк, а цягнік №634 паведамленнем Камунары - Ворша будзе прытрымлівацца змененым маршрутам.
Таксама будуць скасаваныя асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа, некаторыя цягнікі будуць хадзіць па змененым раскладзе.