Пад Буда-Кашалёвым 58-гадовая жанчына адбілася ад рабаўніка палкай і забрала ў яго нож
3- 19.10.2021, 15:52
- 6,936
Зламысніка потым затрымалі.
У вёсцы Галах Буда-Кашалёўскага раёна рабаўнік напаў на 58-гадовую жанчыну. Пацярпелай удалося адбіцца, паведамляе МУС.
Удзень 18 кастрычніка на 58-гадовую пенсіянерку ў яе ўласным доме напаў мужчына з нажом. Ён ёй пагражаў, душыў тронкам рыдлёўкі, патрабаваў аддаць грошы і каштоўнасці.
Жанчына ўдарыла зламысніка драўлянай палкай і адабрала клінок. Пасля гэтага злачынца схаваўся, прыхапіўшы з сабой адзенне, мабільны тэлефон, бутэльку гарэлкі, ежу і 50 рублёў з партманэта.
У той жа вечар падазраванага затрымалі на чыгуначным вакзале ў Жлобіне.