26 красавiка 2024, Пятніца, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве на мяжы затрымалі нелегалаў, якія прыйшлі ў з Беларусі са зброяй і наркотыкамі

8
У Літве на мяжы затрымалі нелегалаў, якія прыйшлі ў з Беларусі са зброяй і наркотыкамі
Фота: DELFI

Яны ўцяклі з лагера для ўцекачоў у Рукле.

У Літве расследуюць факт незаконнай перавозкі дваіх непаўналетніх нелегальных мігрантаў цераз мяжу, а таксама факт захоўвання наркотыкаў і зброі з патронамі.

15 кастрычніка на лясной дарозе ў адным з раёнаў Літвы выявілі аўтамабіль Škoda Oktavia з чэшскімі нумарамі. У ім сядзелі двое мужчын і два падлеткі - грамадзяне іншых краін, піша Delfi.lt.

Мяркуецца, што двое грамадзян Індыі з часовым дазволам на жыхарства ў Чэхіі, везлі 17-гадовых грамадзян Афганістана і Ірака, якія нелегальна перайшлі беларуска-літоўскую мяжу. Яны збеглі з лагера для ўцекачоў у Рукле.

Акрамя таго, у аўто паліцыя знайшла ёмістасць, магчыма, з наркотыкамі, а таксама невялікую скрынку з пісталетам і патронамі.

Зараз вядзецца расследаванне.

Выданне піша, што ўсяго з 1 чэрвеня 2021 года пад незаконны правоз нелегалаў праз мяжу Літвы былі асуджаныя 14 чалавек. З іх аднаго прысудзілі да 1,5 гадоў пазбаўлення волі, іншым прызначылі штрафы ад 5100 да 15 000 еўраў, а пяцярых арыштавалі на 39-90 дзён.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках