26 красавiка 2024, Пятніца, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвія ўводзіць жорсткі локдаўн праз каранавірус

9
Латвія ўводзіць жорсткі локдаўн праз каранавірус

Будзе дзейнічаць каменданцкая гадзіна.

Улады Латвіі ўвялі з 21 кастрычніка да 15 лістапада агульнанацыянальны карантын, паведамляе Delfi.lv.

З 20.00 да 5.00 будзе дзейнічаць каменданцкая гадзіна.

Восеньскія канікулы ў школьнікаў працягнулі на тыдзень. Пасля 1-га лістапада 1-3 класы будуць вучыцца ў школе, астатнія сыходзяць на дыстанцыйнае навучанне яшчэ на два тыдні.

Зачыняць усе крамы, акрамя тых, дзе прадаюць тавары першай неабходнасці.

Абмяжуюць выкананне паслуг (закрыюць цырульні, салоны прыгажосці і ўстановы харчавання).

Забароняць спартыўныя, забаўляльныя і культурныя мерапрыемствы (кіно, тэатр, канцэрты).

Увядуць ліміты на рух людзей з розных хатніх гаспадарак у адным аўтамабілі.

Латвія выйшла на першае месца ў свеце паводле тэмпаў захворвання на COVID-19.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках