Злівы кібер-партызан уводзяць беларускіх сілавікоў «у ступар»
14- 16.10.2021, 20:55
- 73,374
Міністра абароны Хрэніна перасталі клікаць у лазню ў родным горадзе.
Вернемся да сітуацыі ў МУС. Злівы кібер-партызан рэальна ўводзяць у ступар. Тыя, чые размовы выкладзеныя, разграбалі наступствы. Адчувальная інфармацыя для сем'яў і сваякоў, якія атрымліваюць зараз дакументальнае пацвярджэнне таго, чым займаліся іх блізкія ў жніўні-2020. Ужо не так проста хлусіць дзецям і пераконваць, што ты кагосьці абараняў. А жонкам і дзецям не так проста казаць, што дома пра работу мы не пытаем, піша тэлеграм-канал «Ник и Майк».
Нік можа пацвердзіць са свайго боку, што «міністра» абароны Хрэніна перасталі клікаць у лазню ў родным горадзе (хоць яго размовы пакуль не злівалі).
Тыя, хто пакуль застаўся ў цені, варожаць, ці патрапяць іх размовы ў сеціва. Сам факт таго, што сістэма праслухоўвала сама сябе кажа пра тое, што ўзровень даверу ў сістэме да яе ўдзельнікаў вельмі нізкі. Яны ні ўпэўненыя ні ў кім, і на кожнага хочуць мець тэчку. Факт зліву праслухоўвання кажа пра тое, што сістэма цалкам гнілая і дзіравая. І ўсё, што яна збірае на сваіх жа, абавязкова будзе апублікавана.
Для ўдзельнікаў сістэмы гэта дрэнны сігнал - сістэма не ў стане абараніць сакрэты сваіх адэптаў. Хоць, вядома, нельга адмаўляць і тое, што ў тых, каго злілі, назад дарогі няма.
Канфлікты таксама здараюцца. Так пасля злівы вымушаныя былі перавесці на іншую працу Чамаданаву.
Адзін з варыянтаў замены Чамаданавай - яе намесніца Вольга Шкуратава. Яе добра ведае Кубракоў, які перасякаўся з ёй падчас работы ў Віцебскім УУС. Нядаўна яна была пераведзеная з Віцебска на павышэнне.