26 красавiка 2024, Пятніца, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карбалевіч: Пуцін разбурыў планы Лукашэнкі

27
Карбалевіч: Пуцін разбурыў планы Лукашэнкі

Міжнародную ізаляцыю існага рэжыму цяжка схаваць нават ад прыхільнікаў.

Лідары постсавецкіх краін не прыляцелі ў Менск на саміты, што разбурыла планы кіраўніцтва Беларусі аб выхадзе з міжнароднай ізаляцыі, піша палітолаг Валер Карбалевіч у калонцы для сайта «Радыё Свабода».

14-15 кастрычніка ў Менску адбыліся саміты ЕАЭС і СНД. Беларуская сталіца стала месцам іх правядзення па чарзе. Здавалася б, нічога новага, шараговая падзея, звычайная руціна.

Аднак беларускае кіраўніцтва ўскладала на гэтыя саміты вялікую надзею. Беларусь у міжнароднай ізаляцыі, Лукашэнку востра патрэбныя кантакты на вышэйшым узроўні, каб давесці знешнепалітычную легітымнасць.

А такіх кантактаў відавочна не стае. Міжнародную ізаляцыю існага рэжыму цяжка схаваць нават ад прыхільнікаў, якія глядзяць БТ. Бо і для іх, напрыклад, ускладнілася магчымасць лятаць адпачываць да цёплага мора.

Таму саміты ЕАЭС і СНД павінны былі паказаць, што ніякай ізаляцыі няма, «замежныя лідары прызнаюць Лукашэнку прэзідэнтам Беларусі». І галоўным доказам магло стаць з'яўленне ў Менску прэзідэнтаў постсавецкіх дзяржаў. Маўляў, пра якую ізаляцыю можна казаць, калі краіна прымае ажно два міжнародныя саміты.

Упэўненасці планам афіцыйнага Менска надавала тое, што зусім нядаўна, 16 верасня, саміт АДКБ у Душанбэ прайшоў у рэжыме оф-лайн. Толькі Пуцін не прыехаў, бо ў ягоным атачэнні захварэлі на ковід, астатнія ж прысутнічалі ў сталіцы Таджыкістана ўжывую.

А ў АДКБ уваходзяць фактычна тыя ж краіны, што і ў ЕАЭС.

Таму Аляксандр Лукашэнка выпраменьваў аптымізм. 12 верасня падчас наведвання вайсковых вучэнняў, ён паведаміў аб планах сустрэцца з Пуціным на саміце СНД у Менску 15 кастрычніка.

«Мы, каб не перагружацца ў прыняцці рашэнняў, дамовіліся, што перад Вышэйшай Дзяржрадай ён прыляціць да нас у Менск, дзесьці 15 кастрычніка будзе ў нас саміт СНД... і мы абмяркуем канкрэтыку», - сказаў ён.

У той жа дзень прэс-сакратар расейскага лідара Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў: «так, такія планы ёсць».

27 верасня кіраўнік Выканкама СНД Сяргей Лебедзеў заявіў: «Мы вельмі ўсе спадзяёмся, што пасяджэнне Рады кіраўнікоў дзяржаў пройдзе ў жывым фармаце. На гэты момант пакуль ніхто з кіраўнікоў дзяржаў не адмовіўся ад удзелу ў вочным фармаце ў пасяджэнні ў Менску».

Усё так выдатна складвалася!

Аднак у апошні момант нешта пайшло не так. 11 кастрычніка стала вядома, што Пуцін у Менск не прыедзе. І тут жа высветлілася, што астатнія лідары постсавецкіх краін таксама перадумалі. Ці то атрымалі адмашку з Масквы, ці то самі добра зразумелі сігнал з Крамля.

У Менск ніхто не прыляцеў.

Атрымаўся «аблом». У выніку саміты ЕАЭС і СНД прайшлі ў рэжыме анлайн, праз відэасувязь.

Чаму не прыляцеў Пуцін? Не думаю, што прычыны тут у яго здароўі. Бо ён праводзіць сустрэчы па сваім працоўным графіку, уключаючы замежных палітыкаў.

Выкажу гіпотэзу, што адмова Пуціна прыехаць у Менск - гэта помста Крамля за пагром «Комсомольской правды».

Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў, які знаходзіўся ў Менску на пасяджэнні кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў СНД, заявіў, што абмеркаваў гэтую тэму з Уладзімірам Макеем. Гэта значыць гэтае пытанне было выдзеленае ім асобна.

Дарэчы, Лукашэнка Лаўрова не прыняў. Што даволі паказальна. Бо Лукашэнка звычайна прымае губернатараў нават заняпалых расейскіх губерняў. А тут з міністрам замежных спраў РФ не сустрэўся. Што пацвярджае пахаладанне ў дачыненнях паміж Менскам і Масквой.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках