1 траўня 2024, Серада, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стачкам «Беларуськалію» падтрымаў байца Аляксея Кудзіна

2
Стачкам «Беларуськалію» падтрымаў байца Аляксея Кудзіна

Шахцёры-страйкоўцы звярнуліся да генпракурора РФ.

Прадстаўнікі страйкаму ААТ «Беларуськалій» звярнуліся да генпракурора РФ Ігара Краснова з просьбай не дапусціць экстрадыцыі беларускага байца Аляксея Кудзіна.

«Мы, прадстаўнікі стрыйкаму Салігорска звяртаемся да генеральнага пракурора Расейскай Федэрацыі Краснова Ігара Віктаравіча. Стачкам ААТ «Беларуськалій» просіць вас не дапусціць экстрадыцыі шматразовага чэмпіёна свету ў кікбоксінгу і тайскім боксе Аляксея Кудзіна з Расеі ў Беларусь. Крымінальная справа ў дачыненні да Кудзіна - палітычна матываваная. Усё праз тое, што Аляксей не застаўся абыякавым да гвалтоўных дзеянняў сілавікоў, якія ладзілі жорсткія расправы над людзьмі, што мірна выказвалі свой пратэст у дачыненні да вынікаў выбараў прэзідэнта.

Аляксей Кудзін з'яўляецца шматдзетным бацькам. У яго пяцёра дзяцей, трое з якіх - прыёмныя.

У сувязі з гэтым просім вас праявіць не толькі прафесіяналізм у дачыненні да гэтай справы, але і чалавечнасць і не дапусціць экстрадыцыю Аляксея Кудзіна з Расеі ў Беларусь, дзе яго немінуча чакаюць катаванні і фізічная расправа.

З павагай, удзельнікі стачкі ААТ «Беларуськалій», - гаворыцца ў відэазвароце.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках