19 красавiка 2024, Пятніца, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берні Сандэрс выпусціў мерч з мэмам «Берні, які сядзіць»

4
Берні Сандэрс выпусціў мерч з мэмам «Берні, які сядзіць»

Узрушаючая самаіронія амерыканскага палітыка.

Інаўгурацыя новага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна падарыла нам чарговы славуты мэм - Берні Сандэрс, які сядзіць, чыё фота стала вірусным даслоўна за лічаныя гадзіны. Каманда палітыка скарысталася сітуацыяй і стварыла мерч з тым самым здымкам, піша segonya.ua.

На афіцыйным сайце Берні Сандэрса з'явіўся світшот з фатаграфіяй, зробленай у дзень інаўгурацыі. Гэты кадр ужо спарадзіў тысячы калажаў, а цяпер яго нанеслі на кофту, якая каштуе 45 даляраў.

Аднак на момант публікацыі гэтага матэрыялу світшот «Берні, які сядзіць» ужо раскупілі. Застаецца здавольвацца мэмамі.

Дарэчы, на сайце паказана, што ўсе сродкі з продажу гэтага мерча каманда Сандэрса перадасць на дабрачыннасць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках