26 красавiка 2024, Пятніца, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталля Хершэ абвясціла галадоўку і дамаглася выканання сваіх патрабаванняў

11
Наталля Хершэ абвясціла галадоўку і дамаглася выканання сваіх патрабаванняў

Грамадзянка Швайцарыі асуджаная на 2,5 гады калоніі за сарваную з карніка балаклаву.

У беларускай турме абвяшчала галадоўку грамадзянка Швайцарыі Наталля Хершэ. У снежні 2020 года яна была асуджаная на 2,5 гады калоніі агульнага рэжыму за сарваную з амапаўца балаклаву. Як паведамляе «Радыё Свабода», Хершэ абвясціла галадоўку 18 студзеня, бо з мінулага года ёй перасталі прыходзіць лісты. На наступны дзень яна напісала афіцыйную заяву аб адмове ад ежы. Неўзабаве грамадзянку Швайцарыі перавялі ў камеру з лепшымі ўмовамі, за тры дні ёй перадалі 38 лістоў. Пасля гэтага галадоўку яна спыніла.

Наталля Хершэ - адна з амаль дзвюх сотняў беларускіх палітвязняў. За кратамі ўжо 39 дзён галадае іншы палітвязень - блогер Ігар Лосік.

Хершэ - беларуска па нараджэнні, але 12 апошніх гадоў жыла ў Швайцарыі. Пасля прэзідэнцкіх выбараў яна вярнулася ў Беларусь, удзельнічала ў вулічных акцыях пратэсту. 19 верасня 2020 года яе затрымалі.

У канцы мінулага года, пасля прысуду Хершэ Швайцарыя ўвяла санкцыі супраць Лукашэнкі і запатрабавала вызваліць яе грамадзянку.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках