«Піраты» выдавалі расейскае масла за беларускае
14- 20.01.2021, 16:12
- 21,065
Масла прадавалі праз аб'явы.
АБЭЗ затрымаў групу жыхароў Віцебскай вобласці, якія ў Воршы наладзілі вытворчасць кантрафактнага сметанковага масла. Затрыманыя тры чалавекі ва ўзросце ад 25 да 39 гадоў, паведамляе прэс-служба МУС.
Паводле версіі міліцыі, яны завозілі з Расеі нізкагатунковае сметанковае масла, якое не адпавядала патрабаванням стандартаў. Затым на арандаваным складзе прадукт пакавалі пад выглядам вядомых беларускіх брэндаў. масла прадавалі праз аб'явы. Іх размяшчалі ў інтэрнэце, расклейвалі на слупах і вулічных табло.
Адзін з затрыманых быў дырэктарам склада, другі займаўся распаўсюджваннем контрафакта, а трэці зарэгістраваў ІП для афармлення адгрузак. Схема працавала мінімум чатыры месяцы.
Аператыўнікі выявілі на складзе 5,7 т кантрафактнага масла ў скрынках з этыкеткамі і таварнымі знакамі беларускіх вытворцаў. Былі канфіскаваныя ўпаковачны матэрыял і этыкеткі, аргтэхніка. Шкода ацэньваецца на 90 тысяч рублёў.
Распачатая крымінальная справа за парушэнне аўтарскага права, сумежных правоў і права прамысловай уласнасці.