«Спыніце падтрымліваць рэжым»: беларусы атакуюць сацсетку кампаніі Yara
2- 19.01.2021, 15:07
- 16,948
Вы можаце падтрымаць шахцёраў-страйкоўцаў.
Як піша Telegram-канал NEXTA, нарвежская кампанія Yara International, якая набывае калійныя ўгнаенні ў «Беларуськалію», на днях павінна прыняць пастанову аб прадаўжэнні або спыненні кантракту з беларускім партнёрам. Падставай паслужылі рэпрэсіі супраць удзельнікаў страйкаму і парушэнне правоў працоўных на прадпрыемстве.
Telegram-канал адзначае, што беларусы завалілі старонкі кампаніі ў Instagram і Facebook патрабаваннямі спыніць спансаванне рэжыма Лукашэнкі.
Адзначым, што менавіта дзякуючы рэакцыі беларусаў, якія пачалі пісаць фундатарам IIHF, шэраг найбуйнейшых кампаній абвясціў байкот ЧС у хакеі ў Менску. Вы можаце напісаць нарвежскай кампаніі і падтрымаць шахцёра-страйкоўцаў.