«Эканамічная шкода ворагу - гэта магутная карысць нашай справе»
5- 19.01.2021, 11:19
- 13,788
Далучайся да страйку!
Зварот удзельніка страйкавага камітэта ААТ «Беларуськалій» Дзмітрыя Кудзялевіча да працаўнікоў апублікаваў тэлеграм-канал страйкаму.
Дзмітрый Кудзялевіч заклікае больш як 6000 рабочых, хто паставіў свае подпісы ў жніўні 2020 пад народнымі патрабаваннямі, з 00.00 19 студзеня выйсці ў італійскі страйк, бо ён мае мінімальныя рызыкі і эфектыўны;
выйсці з праўладных прафсаюзаў, якія сапраўды не зацікаўленыя ў абароне інтарэсаў працоўных і працуюць на кішэню рэжыму;
не хадзіць на матчы салігорскай каманды «Шахцёр», якая падпісала праўладны ліст у падтрымку дыктатара.
«Усё ў нашых руках, усё!
У нас у кожнага ёсць шанец наблізіцца да новага жыцця, зрабіўшы крок.
Злачынна і няправільна думаць «Вось калі ўсё зменіцца, я стану жыць па-іншаму».
Не, спадарства, - у тым і небяспека, што мы ў Новую Беларусь прынясём старыя балячкі.
Эканамічная шкода ідэйнаму ворагу - гэта магутная карысць у нашай справе!
Далучайся да італьянскага страйку!», - заявіў Дзмітрый Кудзялевіч.