19 красавiка 2024, Пятніца, 21:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узурпатар баіцца свайго найбліжэйшага атачэння

33
Узурпатар баіцца свайго найбліжэйшага атачэння
ФОТА: ТАСС

У сеціва патрапілі дакументы, пазначаныя грыфам «сакрэтна».

Лукашэнка не давярае нікому. Пасля выбуху падчас святкавання дня Незалежнасці ў Менску, уначы 4 ліпеня 2008 году з сваёй пасады быў зняты найбліжэйшы паплечнік Лукашэнкі дзяржсакратар Савета бяспекі Віктар Шэйман, піша тэлеграм-канал «Минская семибоярщина».

Лукашэнка добра ведае метады працы свайго старога паплечніка. І ён небеспадстаўна стаў падазраваць таго ў змове. Лукашэнка «носам пачуў», як Шэйману не па душы, што сілу пачаў набіраць Віктар Лукашэнка і ягоныя «маладыя ваўкі». Яны адсунулі дзяржсакратара Савета бяспекі на другія ролі. І, перш за ўсё, ад кіраўніцтва сакрэтнымі спецпадраздзяленнямі.

Лукашэнка даручыў тагачаснаму міністру ўнутраных спраў Уладзіміру Навумаву сабраць на Шэймана кампрамат. У тым ліку і на ягоную жонку Алену Саўчанку. Навумаў узяўся заўзята капаць пад Шэймана і ягоную пасію. Вынікі спешна дакладваў ўзурпатару. Падчас правядзення аператыўна-следчых мерапрыемстваў на Алену Саўчанку была заведзеная крымінальная справа. Устаноўлены факты махінацый з дыпломам аб вышэйшай адукацыі незарэгістраванай жонкі Шэймана. Выяўлены схемы незаконнага ўзбагачэння праз афіляваных прадпрымальнікаў, незаконнае завалодванне зямлёй у Менску і Менскім раёне і многае іншае.

Аднак найбольш дальнабачны быў Карповіч В.С. - давераная асоба Шэймана. Гэты спадар «працаваў» за Шэйманам зборшчыкам даніны (грошай) з бізнэсоўцаў. Раптам апынуўся «за кратамі» ў ПК-17 (г.Шклоў), дзе некалі працаваў сам Лукашэнка, Карповіч не паддаўся на ўгаворы Навумава і сведчанні на Віктара Шэймана не даў. Памятаючы пра «эскадроны смерці» і ведаючы «рэпутацыю» Шэймана, Карповіч тады сказаў: «... праблемы Шэймана і Саўчанкі найбліжэйшым часам развяжуцца, а пасля такіх сведчанняў жыццё і бяспеку мне і маім блізкім ніхто гарантаваць не зможа».

Гэта і паведамілі Лукашэнку. Карповіч як у ваду глядзеў. У 2009 годзе Навумава адправілі ў адстаўку, а Шэймана прызначылі памочнікам Прэзідэнта ў надзвычайных даручэннях. Пазней, у пачатку 2013 года, Віктар Шэйман быў прызначаны кіраўніком спраў Прэзідэнта і ўзначаліў найбуйнейшую бізнэс-імперыю ў краіне.

Копіі матэрыялаў дакладу міністра МУС Навумава Аляксандру Лукашэнку, пад грыфам «сакрэтна» глядзім разам.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках