У Берасцейскім раёне лесавоз пакінуў вёску без святла
7- 17.01.2021, 13:22
- 17,917
Ён пашкодзіў 13 светлавых апор.
Вёска Падлессе-Камянецкае, што ў Берасцейскім раёне, увечары 15 студзеня засталася без святла, паведамляе «НЗ Беларусь».
Паводле папярэдняй інфармацыі, 47-гадовы кіроўца лесавозу МАЗ не замацаваў належным чынам маніпулятар. Калі аўтамабіль, гружаны кругляком, выязджаў праз вёску ў кірунку трасы, маніпулятар адкрыўся і пашкодзіў 13 светлавых апор, а таксама агароджы жылых сядзіб.
Кіроўца прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.