20 красавiка 2024, Субота, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэба прыбраць алерген

6
Трэба прыбраць алерген

Дзеянні лукашэнкаўцаў усё больш супярэчаць базавым маральным нормам беларусаў.

Марына Адамовіч, жонка аднаго з лідараў беларускай апазіцыі, палітвязня Мікалая Статкевіча апублікавала чарговы ліст палітыка з СІЗА:

- У беларусаў паступова з'явілася моцная маральная алергія на ўладу. Спробы апошняй прыбраць знешнія сімптомы гэтай алергіі жорсткімі спосабамі толькі ўзмацнілі яе.

Дзеянні ўладаў усё больш супярэчаць базавым маральным нормам нашага народа. Змяніць гэтыя нормы ўлада не здолела і не здолее, бо яны запісаны ў генетычнай памяці беларусаў.

На працягу тысячагоддзяў гэтыя маральныя нормы забяспечвалі суіснаванне і сумеснае выжыванне нашых продкаў ва ўмовах складанага клімату і варожых набегаў. Таму ніякая прапаганда не можа іх адмяніць.

А жорсткае лячэнне маральнай алергіі на ўладу гвалтам і рэпрэсіямі можа толькі часова схаваць знешнія праявы гэтай алергіі. Але цаной яе яшчэ большага ўзмацнення і знясілення механізму ўлады.

Алергія, як вядома, не вылечная. Адзінае выйсце - прыбраць алерген.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках