26 красавiка 2024, Пятніца, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы следчы расказаў пра будаўніцтва канцлагера ў Івацэвічах

14
Былы следчы расказаў пра будаўніцтва канцлагера ў Івацэвічах

Загон з калючым дротам планавалі выкарыстаць у цёплы час года.

У калоніі №22 у Івацэвічах для затрыманых пратэстоўцаў будавалі адмысловы "загон", ахаваны калючым дротам. Пра гэта заявіў прадстаўнік ініцыятывы ByPOL – былы следчы Андрэй Астаповіч, паведамляе euroradio.fm.

"У Івацэвічах, нам ужо паступіла інфармацыя, што сапраўды быў момант, калі калючы дрот там, нейкія слупы ўстаўлялі з калючым дротам – як загон рабілі, разумееце. Яны рэальна рабілі загон для людзей, таму што тады было сем тысячаў затрыманых за адзін дзень – самае масавае. І яны не ведалі, куды ўжо звазіць", – расказаў Астаповіч.

Паводле ягоных словаў, сілавікі планавалі ў цёплы час года звезці затрыманых у гэты загон і трымаць іх там пад аховай.

Пра планы пабудаваць у івацэвіцкай калоніі лагер для затрыманых пратэстоўцаў стала вядома 15 студзеня. Ініцыятыва ByPOL выклала ў інтэрнэт запіс прамовы чалавека, чый голас падобны на намесніка міністра ўнутраных справаў Мікалая Карпянкова. Ён расказвае пра гэтыя лагеры, паведамляе, што Лукашэнка "з усіх бакоў" прыкрые сілавікоў за выкарыстанне зброі. Таксама ідзе гаворка пра забойства Аляксандра Тарайкоўскага. З яе вынікае, што пратэстоўцу забілі з расейскай траўматычнай зброі – пісталета Ярыгіна, які Расея паставіла беларускім сілавікам.

Астаповіч паведаміў, што пасля публікацыі гэтай размовы ў ByPOL сталі больш звяртацца супрацоўнікі сілавых установаў. Паводле ягоных словаў, сілавікі самі не хочуць ажыццяўлення такіх планаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках