Грузавік пратараніў калону вайсковых аўтобусаў у Падмаскоўі
- 11.01.2021, 16:54
- 23,220
Ёсць загінулыя.
У Падмаскоўі, на Новарыжскай шашы, грузавы аўтамабіль рэзнуўся ў калону вайсковых аўтобусаў, паведамляе svoboda.org.
Агенцтва «Інтэрфакс» піша пра чатырох загінулых. Пацярпелі, паводле папярэдніх звестак, не менш за 10 чалавек. Крыніцы агенцтва сцвярджаюць, што кіроўца не справіўся з кіраваннем і пратараніў аўтобусы.
Вінаваты аварыі пакуль не ўстаноўлены.