26 красавiка 2024, Пятніца, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названая магчымая прычына катастрофы Boeing ў Інданэзіі

5
Названая магчымая прычына катастрофы Boeing ў Інданэзіі

Самалёт знік з радараў праз чатыры хвіліны пасля ўзлёту.

Пасажырскі Boeing 737-524, які разбіўся ў Інданэзіі, пры ўзлёце праходзіў праз навальнічны фронт і апынуўся ў зоне моцнай турбулентнасці.

Менавіта зона моцнай турбулентнасці магла стаць прычынай катастрофы самалёта, мяркуе спецыяліст Агенцтва метэаралогіі, клімату і геафізікі Дэні Сэптыадзі, паведамляе zn.ua са спасылкай на мясцовае выданне Detik.

У момант узлёту ў радыусе 15 кіламетраў была бачная воблачнасць, назіраліся моцныя ападкі і навальніцы. Усе самалёты, што праляталі гэты раён, павінны былі адчуваць турбулентнасць. Бачнасць жа ў той момант складала блізу двух кіламетраў, што не перашкаджала ўзлёту і пасадцы.

Самалёт інданэзійскай авіякампаніі Sriwijaya Air, які рухаўся з Джакарты ў Понтыанак, знік з радараў 9 студзеня, праз чатыры хвіліны пасля ўзлёту.

Пазней стала вядома, што самалёт упаў у ваду.

На борце былі 62 чалавекі, у тым ліку дзесяць дзяцей і шэсць сябраў экіпажа.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках