28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскія студэнты выйшлі на сядзячую акцыю пратэсту

1
Гомельскія студэнты выйшлі на сядзячую акцыю пратэсту
ФОТА: GOMEL.TODAY

У акцыі ўдзельнічалі студэнты двух універсітэтаў.

Сёння студэнты Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны і Дзяржаўнага гуманітарна-тэхналагічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога выйшлі на сядзячую студэнцкую дэманстрацыю, каб выказаць салідарнасць з затрыманымі на акцыях пратэсту, піша сайт gomel.today.

У мінулую нядзелю была затрыманая выкладчыца ГДУ імя. Ф.Скарыны Наталля Суслава, кандыдатка філалагічных навук. На наступны дзень яе асудзілі на 8 дзён.

Яшчэ да пачатку акцыі прыступкі ў пятага корпуса ГДУ імя. Ф Скарыны абгарадзілі - каб студэнтам не было дзе сядзець. У гэты ж час за корпусам знаходзіліся супрацоўнікі міліцыі. Пасля акцыі яны падышлі да тых, хто прыйшоў падтрымаць студэнтаў, для праверкі дакументаў.

Да ГДТУ ім. П. В. Сухога да пачатку акцыі падагналі трактар і павесілі агараджальную стужку, але гэта не перашкодзіла студэнтам сабрацца. Яны селі на ходнік.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках