28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спартоўцы заклікалі да байкоту ўсіх спартовых спаборніцтваў у Беларусі

32
Спартоўцы заклікалі да байкоту ўсіх спартовых спаборніцтваў у Беларусі

Падтрымаем Алену Леўчанку.

Беларускія спартоўцы заклікалі да байкоту ўсіх спаборніцтваў праз арышт баскетбалісткі Алены Леўчанкі. Прыводзім тэкст заявы

Усім спартоўцам!

Неадкладна спыніць удзел у спаборніцтвах у сувязі з арыштам Алены Леўчанкі!

Поўны байкот і салідарнасць да спынення ціску на спартоўцаў! Годзе быць баязліўцамі, за вашу свабоду цяпер у турме сядзяць зоркі спорту, вашы калегі! Заўтра прыйдуць і па вас - за ваш голас, за вашу ўпадабайку, за ваш удзел у мірных пратэстах!

Усім кіраўнікам міністэрства спорту і НАК!

У выпадку пераследу спартоўцаў - унясенне ў візавы санкцыйны спіс у поўным складзе! Усе звесткі ў нас ёсць. Кіраўніцтва ўносіцца разам з іх сямейнікамі і найбліжэйшымі сваякамі!

Міжнародным спартовым арганізацыям

Праявіць салідарнасць з беларускімі спартоўцамі! Спыніць усе кантакты з беларускімі федэрацыямі, скасаваць удзел беларускіх дэлегацый у спаборніцтвах!

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках