28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вы паказваеце ўсяму свету, як захаваць чалавечую годнасць»

2
«Вы паказваеце ўсяму свету, як захаваць чалавечую годнасць»
Фота: «Радыё Свабода»

Польскае этналагічнае таварыства звярнулася да беларусаў.

Найстарэйшае Польскае этналагічнае таварыства, заснаванае ў 1895 годзе, выступіла з адкрытым лістом да беларускіх навукоўцаў і студэнтаў, у якім выказала салідарнасць з беларускай акадэмічнай супольнасцю, паведамляе «Радыё Свабода».

«Брутальны фізічны гвалт, збіццё і арышты, уварванне ўзброеных атрадаў на тэрыторыю ўніверсітэтаў, абмежаванне магчымасцяў навукі і працы - усё гэта мы назіраем з пачатку навучальнага года ў беларускіх акадэмічных установах па ўсёй краіне.

Гэта тым больш абуральна, што сэнс існавання такіх інстытуцыяў - акурат у свабодзе навуковага пошуку і абмену думкамі. Яны ствараліся дзеля дыскусій з дапамогай аргументаў, а не міліцэйскіх дубінак», - гаворыцца ў лісце.

У ім таксама адзначаецца, што польскае этналагічнае таварыства «з пачуццём шчырага захаплення» назірае за мірнай барацьбой беларусаў за праўду і свабоду, «за права самастойна вызначаць лёс як усяго краю, так і свой уласны», выказвае ім салідарнасць і падкрэслівае, што верыць у перамогу беларусаў: у тое, што яны «прымусяць сысці былога прэзідэнта», вызваляць усіх палітвязняў і арганізуюць новыя, свабодныя і справядлівыя выбары.

«Сёння вы паказваеце ўсяму свету, як захаваць чалавечую і грамадзянскую годнасць у сутыкненні з бязлітаснай уладай узурпатара, якая не толькі растаптала дэмакратыю, але таксама выступіла супраць правоў чалавека і ўсяго народа», - адзначаецца ў лісце.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках