26 красавiка 2024, Пятніца, 13:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ёкерыт»: Вы ведаеце, што робіцца ў Беларусі, мы прымаем тэхнічную паразу

16
«Ёкерыт»: Вы ведаеце, што робіцца ў Беларусі, мы прымаем тэхнічную паразу

Фінская каманда байкатавала матч з хакейнай цацкай Лукашэнкі.

Мэнэджар у сувязях з грамадскасцю «Ёкерыта» Ііра Кеўрулайнен выказаўся пра тое, што каманда наважыла прапусціць матч чэмпіянату КХЛ з менскім «Дынама», паведамляе «Трибуна».

«Яшчэ два тыдні таму мы ўжо хваляваліся пра тое, якая сітуацыя ў Менску. Вы ведаеце, пра што гаворка, пра ўсё тое, што робіцца ў Беларусі.

Мы паведамілі КХЛ і менскаму «Дынама», што адчуваем: гуляць у Менску небяспечна. «Дынама» нас запэўніла ў тым, што бяспека будзе забяспечана.

Але мы прынялі пастанову, бо адчуваем: гуляць будзе небяспечна. Гэта значыць, мы прынялі пастанову, кіруючыся выключна мерамі бяспекі.

Мы цалкам прымаем той факт, што нам залічаць тэхнічную паразу ў матчы з менскім «Дынама». Мы ўжо думаем пра суботні матч у Рызе», - сказаў Кеўрулайнен.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках