19 красавiка 2024, Пятніца, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча дапусціла ўвядзенне нацыянальных санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі

8
Польшча дапусціла ўвядзенне нацыянальных санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі

Варшава заклікала ЕЗ як мага хутчэй увесці санкцыі супраць афіцыйнага Менска.

Калі Еўразвяз не ўвядзе санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, то суседнія з Беларуссю краіны ЕЗ могуць разгледзець магчымасць увядзення санкцый на нацыянальным узроўні, заявіў у панядзелак міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў, паведамляе Reuters.

Выступаючы на прэс-канферэнцыі ў Будапешце, Раў выказаў надзею, што ЕЗ неўзабаве зможа дасягнуць кансэнсусу ў пытанні санкцый, якія, з яго слоў, неабходна ўвесці праз «відавочнае парушэнне правоў чалавека» ў Беларусі.

«Гэтае пытанне было адкладзенае праз пярэчанні аднаго з сябраў ЕЗ, але мы вернемся да гэтага на форуме ЕЗ», - сказаў Раў пасля сустрэчы з міністрам замежных спраў Вугоршчыны Петэрам Сіярта.

Кіпр заблакаваў план ЕЗ па ўвядзенні санкцый супраць Беларусі праз сваю спрэчку з Турцыяй.

Гэта паставіла ЕЗ у няёмкае становішча, падкрэсліўшы, наколькі лёгка можа быць паралізаванае прыняцце пастаноў у такіх галінах, як замежная палітыка, дзе патрабуецца аднадушнасць усіх 27 краін-сябраў.

Польшча, якая мяжуе з Беларуссю, хоча, каб ЕЗ прапанаваў Менску фінансавую дапамогу сумаю не менш як 1 мільярд еўраў (1,18 мільярда даляраў) у рамках «Плана Маршала» па аднаўленні краіны і зніжэння яе залежнасці ад Расеі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках