26 красавiка 2024, Пятніца, 4:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтобусы да Варшавы, Рыгі і Кіева паедуць паводле змененага графіку праз «зімовы час»

Аўтобусы да Варшавы, Рыгі і Кіева паедуць паводле змененага графіку праз «зімовы час»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Зменены графік будзе актуальны ў перыяд часу з 25 кастрычніка гэтага года да 27 сакавіка наступнага.

У сувязі з пераходам шэрагу суседніх краін на «зімовы час» мяняецца час адпраўлення рэгулярных рэйсаў па маршрутах «Менск-Варшава», «Менск-Рыга» і «Менск-Кіеў», паведаміў «Менсктранс».

Зменены графік будзе актуальны ў перыяд часу з 25 кастрычніка гэтага года да 27 сакавіка наступнага.

Менск-Варшава праз Баранавічы і Берасце (без заезду ў Тэрэспаль)

З Менска ад АВ «Цэнтральны» штодня а 0.10 (замест 0.30) і а 13.30; аўтобусы будуць прыбываць на АВ Баранавічы а 02.15, 15.30 і адпраўляцца ў рэйс 02.20, 15.35, на АВ Варшавы а 08.50 (замест 09.50) і а 22.30 (замест 23.30) адпаведна.

З Варшавы штодня а 23.00 і 16.30 аўтобус будзе прыбываць на АВ Менска аб 11.30 (замест 10.30) і 05.35 (замест 04.35) адпаведна.

Менск-Варшава (без заезду ў аэрапорт «Модлін»)

З Менска ад АВ «Цэнтральны» штодня а 08.00. Аўтобус будзе прыбываць на АВ Варшава «Заходні» а 16.05 (замест 17.05).

З Варшавы штодня а 12.00 аўтобус будзе прыбываць у Менск а 00.55 (замест 23.55).

Менск-Варшава праз Баранавічы, Берасце

З Менска ад АВ «Цэнтральны» штодня а 19.00. Аўтобус будзе прыбываць на АВ Баранавічы а 21.15 і адпраўляцца ў рэйс а 21.20, на АВ Берасце будзе прыбываць а 00.15, адпраўляцца а 00.25, і прыбываць на АВ Варшавы а 04.00 (замест 05.00).

З Варшавы штодня а 19.30 (без заезду ў аэрапорт «Модлін»).

Аўтобус будзе прыбываць у Беласток а 22.50, у Менск а 08.30 (замест 07.30).

Так, аўтобус, які выконвае рэйс 2020/10/24 з Менска а 19.00, прыбудзе 2020/10/25 паводле мясцовага часу ў аэрапорт ім. Шапэна ў 03.40 (замест 04.40), на АВ Варшавы - а 04.00 (паводле «зімовага» раскладу).

Аўтобус, які выконвае рэйс 2020/10/24 з Варшавы а 23.00 прыбудзе ў Менск 2020/10/25 - а 11.30 (паводле «зімовага» раскладу).

Менск-Рыга

З Менска ад АВ «Цэнтральны» а 22.00 штодня (аўтобусы будуць прыбываць у Вільню 01.20 замест 02.20, у Рыгу а 06.00 замест 07.00).

З Рыгі а 22.00 (з Вільні ў напрамку Менск а 02.50) штодня (аўтобусы будуць прыбываць у Менск а 08.00 замест 07.00).

Так, 2020/10/24 аўтобус, які выконвае рэйс з Менска а 22.00, прыбудзе 2020/10/25 паводле мясцовага часу ў Аэрапорт Вільні а 02.05 і ў Рыгу а 06.00 (замест 07.00).

Менск-Кіеў

З Менска ад АВ «Цэнтральны» а 19.00 па чацвяргах, пятніцах, суботах, нядзелях (прыбыццё ў Гомель а 23.25 і адпраўленне а 23.30) і а 22.30 па панядзелках, аўторках, серадах; аўтобусы будуць прыбываць у Кіеў а 05.20 (замест 06.20) па пятніцах, суботах, нядзелях, панядзелках і а 07.30 (замест 08.30) па аўторках, серадах, чацвяргах адпаведна.

З Кіева а 19.00 па пятніцах, суботах, нядзелях, панядзелках і а 21.30 па аўторках, серадах, чацвяргах па маршруце Кіеў-Менск (будуць прыбываць у Менск а 07.25 (замест 06.25) па суботах, нядзелях, панядзелках, аўторках і а 08.30 (замест 07.30) па серадах, чацвяргах, пятніцах.

Так, 2020/10/24 аўтобус, які выконвае рэйс з Менска а 19.00, прыбудзе 2020/10/25 па мясцовым часе ў Кіеў а 05.20 (замест 06.20).

Як паведамлялася, пераход на «зімовы час» закране таксама графік адпраўлення-прыбыцця маршрутаў «Менск-Каўнас» і «Менск-Вільня».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках