29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакат Максім Знак выходзіць з галадоўкі

7
Адвакат Максім Знак выходзіць з галадоўкі
МАКСІМ ЗНАК
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Адвакат галадаў з 18 верасня.

Адвакат Максім Знак, які абвясціў галадоўку ў СІЗА №1, паступова аднаўляе прыём ежы, распавёў tut.by абаронца Дзмітрый Лаеўскі.

Сёння першы раз пасля выходных абаронцы наведалі Максіма Знака ў СІЗА. З іх слоў, яшчэ да выходных ён адчуў вялізную хвалю падтрымкі - пачынаючы з таго, як падтрымалі калегі-адвакаты, падаўшы дзясяткі хадайніцтваў аб асабістай паруцы і прыйшоўшы ў суды абедзвюх інстанцыяў, і заканчваючы вялікай колькасцю каментароў, зваротаў і лістоў людзей, у тым ліку раней асабіста не знаёмых са Знакам.

- Такая колькасць добрых слоў уражвае. Ягоны мужны ўчынак заўважылі, гэта зробіць унёсак у зацвярджэнне значнасці права ў грамадстве. У выхадныя Максім пачаў падрыхтоўку да выхаду з галадоўкі. Сёння ў СІЗА прынятая медыцынская перадача са сродкамі для падтрымання. Цяпер Максім паступова аднаўляе прыём ежы. Падрабязнасці ён раскажа сам, калі будзе вызвалены. Мы спадзяемся, што гэта адбудзецца неўзабаве. Ён выказвае ўсім велізарную падзяку і пацвярджае рашучасць, жаданне і гатоўнасць далей працаваць і змагацца, - распавёў Дзмітрый Лаеўскі.

Нагадаем, Максім Знак быў затрыманы 9 верасня і знаходзіцца ў СІЗА №1 Менска. 18 верасня яму было выстаўленае абвінавачванне на падставе ч.3 арт.361 (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса. У знак нязгоды з абвінавачваннямі адвакат абвясціў галадоўку.

За тыдзень галадоўкі Знак схуднеў на 6 кілаграмаў, у асобных аналізах у яго было выяўленае разыходжанне з нормай.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках