29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Купалаўскі тэатр падтрымаў сваіх пратэстоўных калегаў з Гародні

2
Купалаўскі тэатр падтрымаў сваіх пратэстоўных калегаў з Гародні
ФОТА: TUT.BY

Салідарнасць актораў у дзеянні.

Акторы Купалаўскага тэатра, якія пакінулі калектыў на знак пратэсту, падтрымалі сваіх калегаў з Гарадзенскага драмтэатра. Зварот з'явіўся на іх старонцы на YouTube.

– Артысты Гарадзенскага драматычнага тэатра сталі на абарону сваіх затрыманых калег, за што некаторыя з іх былі звольненыя альбо пазбаўленыя прэмій. Цяпер паўнавартасная работа тэатра спыненая.

Захапляемся вашай смеласцю, вашай непахіснасцю перад ціскам і несправядлівасцю. І сёння, нягледзячы ні на што, вы знайшлі сілы і магчымасць сустрэцца з гледачамі па-за межамі вашай роднай сцэны, каб сказаць праўду. Мы побач з вамі. Мы выдатна разумеем, як цяжка ў такія няпростыя часы даюцца ўчынкі і чаго каштуе пазіцыя праўды. Усё абавязкова будзе добра! Трымаймася разам! Мы верым у вашыя сілы, у перамогу справядлівасці! Нашыя словы падтрымкі і салідарнасці вам! Можаце спадзявацца на нашае крэпкае купалаўскае плячо. Купалаўцы побач!

Нагадаем, падчас пратэстаў быў затрыманы адзін з актораў Гарадзенскага драматычнага тэатра. Калі акторы даведаліся пра затрыманне калегі, яны спынілі спектакль.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках